Дзень шахцёра заўсёды быў галоўным святам на Данбасе з часу, калі гэты рэгіён называлі ўсесаюзнаю качагаркаю. Шахцёра лёгка было пазнаць паводле стрэлак вакол вачэй, якія ўтвараюцца ад шматгадовага вугальнага пылу, колькі б чалавек ні мыўся пасля зменаў у забоі. Розныя перыяды перажывала вугальная прамысловасць рэгіёну, але ў перыяд акупацыі сітуацыя яўна пагоршылася. Сёння большасць шахтаў зачыненая. Шмат якія затопленыя праз адключаныя помпы. Экалагічная катастрофа нарастае з кожным днём, бо забруджваюцца падземныя крыніцы пітной вады, з якімі і без таго на Данбасе было не надта добра. А цяпер гэтыя воды нясуць яшчэ і пагрозу засалення рэчак.
Merkavanni
Дзень шахцёра – сумнае свята