З 1 верасня школьнікаў чакаюць адразу некалькі зменаў: іхныя рэчы змогуць выбарачна аглядаць, на ўроках з'явяцца штучны інтэлект, кіраванне дронамі і тактычная медыцына, а ў сотнях школаў – электронныя дзённікі. З'явяцца новыя факультатывы, зменяцца школьнае харчаванне і заняткі фізкультурай. «Белсат» расказвае, што новага будзе ў школах у навучальным годзе 2026/2027.