Naviny

Непал і Тыбет рыхтуюцца да новай смертаноснай паводкі

img
Возера, якое ўтварылася пасля апоўзня паблізу непальска-тыбецкай мяжы. Скрыншот відэа: CCTV

Кітай папярэдзіў пра «высокую рызыку» выхаду з берагоў возера, якое ўтварылася ў гарах пасля апоўзня паблізу непальска-тыбецкай мяжы. Гэта разам з залеваю можа выклікаць другую запар паводку: мясцовыя жыхары ідуць вышэй у горы.