Упершыню за доўгі час Беларусь пачала зарабляць валюту на вонкавым гандлі: экспарт тавараў і паслугаў перавысіў імпарт. Эканамістка Настасся Лузгіна ў каментары «Белсату» выказала здагадку, што ўсё гэта дзякуючы ўкраінскім ударам па расейскім НПЗ, а таму цяперашняе дадатнае сальда – з'ява часовая.