Двое загінулых альпіністаў, якіх удалося спусціць з піка Курумды, – 43-гадовы грамадзянін Беларусі Максім Палянскі і 37-гадовы грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў. Іх целы апазналі блізкія, паведамляе выданне 24.kg са спасылкай на УУС Ошскай вобласці Кыргызстану.