рэпартаж

«Высакародны гламур…» Максім Жбанкоў – пра фільм «White Snail» на фестывалі «Пад супольным небам»

img
Дыскусія з удзелам культуролага Максіма Жбанкова перад праглядам фільму «Белы смоўж» у рамках фестывалю «Pod Wspólnym Niebem». Варшава, Польшча. 25 жніўня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

26 жніўня ў межах пятых летніх кінапрапраглядаў «Pod Wspólnym Niebem» («Пад супольным небам»), якія да 9 верасня ладзіць у Варшаве Цэнтр думкі Яна Паўла II, паказалі мастацкую кінастужку «Белы слімак» («White Snail») – дзіўную гісторыю кахання ў сучасным Менску. У дыскусіях да і пасля сеансу ўзяў удзел беларускі кінакрытык Максім Жбанкоў, які сцвердзіў, што прыезджыя «кінатурысты» ніколі здымуць сапраўднага беларускага фільму.