Merkavanni

Цяжкі крыж беларускай гісторыі

Першы беларускі пірацкі флот у Капенгагене. Фота: Аляксей Шота, Hrodna.life
Першы беларускі пірацкі флот у Капенгагене. Фота: Аляксей Шота, Hrodna.life

Калі 21 жніўня ў Капенгагене высадзіўся «першы беларускі пірацкі флот» пад кіраўніцтвам Марыі Грыц, які прывёз у сталіцу Даніі копію Крыжа Сафіі Менскай (я адмыслова кажу менавіта так), адзінае, што выклікала ў мяне смутак – гэта мая асабістая адсутнасць на гэтай урачыстасці. У публічную гісторыю, хоць і ў выглядзе копіі, вяртаецца важны артэфакт, які паказвае беларусаў як паўнавартаснага чальца еўрапейскай сям’і народаў ды падкрэслівае нашую багатую ды гераічную гісторыю.