Kamentar

«Гэта сігнал для краінаў NATO, а не для Украіны». Навошта Беларусі вайсковыя вучэнні ў Кітаі

Удзельнік супольных беларуска-кітайскіх вучэнняў «Імклівы арол – 2026». Кітай, жнівень 2026 года. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
Удзельнік супольных беларуска-кітайскіх вучэнняў «Імклівы арол – 2026». Кітай, жнівень 2026 года. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Беларускія вайскоўцы ўзялі ўдзел у чарговых вучэннях: гэтым разам у Кітаі. На вайсковых вучэннях пад назваю «Імклівы арол – 2026» яны супольна адпрацоўвалі ў тым ліку правядзенне баёў у горадзе. Сваё меркаванне пра тое, якое значэнне мае гэтая супраца з кітайскімі вайскоўцамі, выказаў «Белсату» ўкраінскі вайсковы аналітык Дмытро Снегіроў.