Naviny

У Барысаве памер пацыент. Следчы камітэт пачаў праверку

Пусты бальнічны ложак
Пусты бальнічны ложак. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Frederic Koberl / Unsplash

Следчы камітэт пачаў праверку пасля смерці пацыента Барысаўскай цэнтральнай раённай больніцы. Раней сваякі мужчыны заявілі, што пасля шпіталізацыі ён некалькі гадзінаў не атрымліваў неабходнай медычнай дапамогі. Абставіны здарэння таксама высвятляе камісія галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Менскага аблвыканкаму.