Kamentar

«Беларусы такія ж закладнікі, як украінцы на акупаваных тэрыторыях». Дэпутат Вярхоўнай Рады пра законапраект дзеля падтрымкі беларусаў

img
Сцягі Украіны і дэмакратычнай Беларусі. Крыніца: polskieradio.pl

У Вярхоўнай Радзе зарэгістравалі законапраект, які дазваляе беларусам атрымаць асобны «інтэграцыйны від на жыхарства». Наколькі верагодна, што Вярхоўная Рада ўзгодніць гэты законапраект і які інтарэс самой краіны ў падтрымцы беларусаў, «Белсату» пракаментаваў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка.