У студзені – ліпені рэальныя заробкі беларусаў выраслі на 7,7 % год да года. Гэты паказнік павялічваецца трэці месяц запар. Эканамістка Настасся Лузгіна ў каментары «Белсату» адзначыла, што гэта не абгрунтаваны рост, і папярэдзіла пра яго наступствы.