Naviny

Есць пчолаў і жыве ў норах. У Беларусі выбралі птушку 2027 года

Шчурка-пчалаедка
Шчурка-пчалаедка (Merops apiaster / Золотистая щурка). Фота: Luiz Lapa / Flickr

У Беларусі выбралі птушку 2027 года – ёю стала шчурка-пчалаедка. Чырванакніжная птушка сустракаецца ва ўсіх вобласцях краіны, а яе колькасць паступова расце на фоне пацяплення клімату. Пра вынікі галасавання паведамілі ў тэлеграм-канале «Дзікая прырода побач».