Naviny

Распачаліся працы па спуску з гары целаў зніклых у Кыргызстане альпіністаў з Беларусі і Літвы

Альпіністы, якія зніклі на піку Курумды ў Кыргызстане
Альпіністы, якія зніклі на піку Курумды ў Кыргызстане. Фота: kurumdy.by

Раніцай 24 жніўня распачаўся новы этап аперацыі па пошуку трох альпіністаў з Беларусі і Літвы, якія зніклі ў гарах Кыргызстану падчас пад’ёму на пік Курумды – адпаведнае паведамленне з’явілася на сайце kurumdy.by.