Naviny

У Беларусі адбыўся абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй паводле формулы «10 на 10»

Украінскія вайскоўцы
Украінскія вайскоўцы, вызваленыя з расейскага палону. 24 жніўня 2026 года. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

У выніку абмену, які прайшоў на тэрыторыі нашай краіны 24 жніўня, ва Украіну з расейскага палону вярнуліся жаўнеры ЗСУ і Нацыянальнай гвардыі, якія раней лічыліся зніклымі без вестак. Іх абмянялі на расейскіх вайскоўцаў, якія ваявалі супраць Украіны і былі ўзятыя там у палон.