Merkavanni

Дзень незалежнасці Украіны – дзень надзеі для беларусаў

Людзі ўшаноўваюць памяць загінулых ля мемарыялу загінулым украінскім і замежным салдатам на майдане Незалежнасці ў Дзень незалежнасці Украіны. Кіеў, Украіна. 24 жніўня 2026 года. Фота: Roman Pilipey / AFP / East Ne

Хто мог сабе ўявіць у той дзень, 24 жніўня 1991 года, калі Вярхоўны Савет УССР прыняў пастанову аб абвяшчэнні незалежнасці Украіны, якое значэнне праз 35 гадоў будзе мець гэтая дата ў жыцці народаў цэлай Еўропы? Сёлета чацвёрты год, калі ў Кіеве не будзе вайсковага параду. Замест гэтага будзе выстаўленая разбітая васковая тэхніка ворага, які 12 гадоў разбурае ўкраінскія гарады і вёскі, забівае дзяцей, жанчын, старых, салдатаў і афіцэраў ЗСУ. У краіне ваеннае становішча, і значыць, пакуль яно дзее, усе афіцыйныя святочныя выходныя дні адмененыя.