Shuflyadka

Накладная барада, срэбра ў пяску і 13 хвілінаў свабоды. Самыя дзёрзкія рабаванні ў Беларусі

Супрацоўнікі СК і МУС у абрабаванай ювелірнай краме «Самацветы» ў Менску. Скрыншот відэа Следчага камітэту
Супрацоўнікі СК і МУС у абрабаванай ювелірнай краме «Самацветы» ў Менску. Скрыншот відэа Следчага камітэту

Маска, накладная барада, схаванае на гарышчы адзенне і 54 упрыгожанні на 400 тысяч рублёў – Следчы камітэт раскрыў новыя падрабязнасці нападу на ювелірную краму «Самацветы» ў Менску. Падазраванага знайшлі за содні дзякуючы ДНК на выкінутай масцы і затрымалі каля Воршы, калі ён, паводле версіі следства, збіраўся пакінуць Беларусь са здабычаю. На фоне гэтай гісторыі згадваем іншыя дзёрзкія рабаванні апошніх дваццаці гадоў: з закладнікамі, кайданкамі, незвычайным маскаваннем і пагонямі, а таксама злачынства, якое ўдалося раскрыць толькі праз 15 гадоў.