Naviny

Штосьці падобнае да дрона заляцела ў Румынію праз Малдову і Украіну – і знікла

Мабільны радар сістэмы супрацьпаветранай абароны «2К12 Куб»
Мабільны радар сістэмы супрацьпаветранай абароны «2К12 Куб» падчас вучэнняў у Румыніі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Bogdan Rădulescu / Forter.ro, CC BY-SA 3.0

У час, калі Расея атакавала Адэшчыну рэактыўнымі дронамі, супрацьпаветраная абарона спачатку ў Малдове, а потым у Румыніі выявіла нешта падобнае да беспілотніка. Але што гэта было і куды знікла, невядома.