Naviny

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі бутэльку з пасланнем, якое ў 1970-х напісаў беларус. Дзе ён цяпер?

Бутэлька з пасланнем у будучыню, напісаным у 1977-м Васілём Платонавым з Бабруйску
Бутэлька з пасланнем у будучыню, напісаным у 1977-м Васілём Платонавым з Бабруйску. Фота: threads.com/@minskglavnoe

На востраве Насыпны ў Калінінградскай затоцы адпачыннікі знайшлі бутэльку з лістом унутры. Калі людзі разгарнулі паперу, знайшлі пасланне з 1970-х, а ягоным аўтарам аказаўся беларус, жыхар Бабруйску.