Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што правядзенне выбараў падчас вайны, якая працягваецца, можа раскалоць краіну. Паводле яго, галасаванне магчымае толькі пры ўмовах, якія дазволяць гарантаваць бяспеку і ўдзел вайскоўцаў, жыхароў прыфрантавых тэрыторыяў і мільёнаў украінцаў за мяжой. Пры гэтым апошнія апытанні паказваюць, што большасць украінцаў таксама не хоча праводзіць выбары да заканчэння вайны.