Naviny

Ад +8 °C уначы да +30 °C удзень. Якім будзе апошні тыдзень лета

Людзі ратуюцца ад спёкі ля фантана ў Менску
Людзі ратуюцца ад спёкі ля фантана ў Менску. Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Апошні тыдзень жніўня ў Беларусі будзе кантрасным: пасля прахалоднага і дажджлівага пачатку пацяплее да +30 °C, аднак закончыцца лета дажджамі і навальніцамі. Такі прагноз на 24–30 жніўня даў сіноптык Дзмітрый Рабаў.