У Арэнбургу раніцай 23 жніўня пасля атакі беспілотнікаў загарэўся лагістычны комплекс расейскага маркетплэйсу Ozon. Больш за 300 работнікаў эвакуявалі, пацярпелых няма. Напярэдадні дроны атакавалі іншы буйны склад кампаніі – у Самарскай вобласці.