Беларусы і палякі правялі 22 жніўня ў апошні шлях беларускага навукоўца і палітыка, кандыдата аб’яднаных дэмакратычных сілаў у 2006 годзе Аляксандра Мілінкевіча. Яго пахавалі на вайсковых могілках Павонзкі у Варшаве. Перад гэтым у архікатэдральным касцёле Святога Яна Хрысціцеля прайшлі імша і публічнае развітанне, у тым ліку, з удзелам беларускіх палітыкаў і высокага ўзроўню польскіх чыноўнікаў.
рэпартаж
«Аляксандр Мілінкевіч жыў Беларуссю, ён ёй дыхаў»: Як прайшло развітанне з экс-кандыдатам у прэзідэнты