Gistoryi

«Паўсюль надпісы: "Польшча для казакоў"». Як «Касары» здымаліся ў серыяле «1670»

Здымкі гурта «Касары» ў трэцім сезоне серыялу «1670»
Здымкі гурта «Касары» ў трэцім сезоне серыялу «1670». Фота: Аляксандр Драгавоз / Instagram

Гурт мужчынскіх беларускіх традыцыйных спеваў «Касары» зняўся ў трэцім сезоне польскага серыялу «1670». «Белсат» пагутарыў з лідарам хору Сяржуком Доўгушавым пра тое, як музыкі трапілі ў стужку, чым запомніліся здымкі, у чым актуальнасць роляў спевакоў – яны гралі ўкраінскіх казакоў – для сённяшняга польскага грамадства і каго наш суразмоўца хацеў бы далей убачыць у серыяле.