Kamentar

Чаму індыйскі лек забіў 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а лекары баяцца пакаранняў – Салавей

Станіслаў Салавей
Станіслаў Салавей. Фота: з асабістага архіву суразмоўцы

Прынамсі дзевяць чалавек памерлі ў Беларусі пасля ўвядзення на аперацыі нестэрыльнага індыйскага прэпарату «Кардыурэкс». Як такое магло здарыцца ў краіне строгага кантролю і чаму не варта адмаўляцца ад індыйскіх лекаў, «Белсату» растлумачыў доктар Станіслаў Салавей.