Ва Украіне прапануюць надаць беларусам, якія не могуць вярнуцца на радзіму, асаблівы статус. У краіне стварылі законапраект № 15529 «Пра асаблівасці прававога статусу і інтэграцыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны падчас ваеннага становішча». Ён датычыць асобнай катэгорыі грамадзянаў, якія легальна знаходзяцца ва Украіне або тэрмін знаходжання якіх скончыўся пасля 24 лютага 2022 года.
Naviny
Ва Украіне могуць спрасціць знаходжанне ў краіне, працу і набыццё грамадзянства для беларусаў, якія не могуць вярнуцца на радзіму