Калі ў чацвер 20 жніўня ў зоне чакання на «Берасці» даводзілася чакаць каля 2-3 содняў, да вечара пятніцы 21-га абстаноўка не палепшылася. Перад выходнымі на беларуска-польскай мяжы чэргі на выезд з краіны збольшыліся. Агулам у зоне чакання зарэгістравана больш як 2700 аўтаў. А вось на ўезд у некаторых пунктах пропуска ў аўтабамалістаў атрымліваецца праходзіць амаль без чакання. «Белсат» паглядзеў па чатах сітуацыю з машынамі і аўтобусамі.
Naviny
Аўтобусы праходзяць, а машыны стаяць. Прагнозы на выходныя несуцяшальныя – што з чэргамі на мяжы