Merkavanni

«Абое рабое»: чаму Лукашэнка заўсёды ставіць не на тых

img
Кіраўнік М'янмы Мін Аўн Ляйн і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Менск, Беларусь. 21 жніўня 2026 года. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заўсёды ставіць на тых замежных палітыкаў, якія кепска заканчваюць, на міжнародных ізгояў. Ён вітае дыктатараў, спадзяецца, што яны пачнуць матэрыяльна дапамагаць Беларусі – аднак гэтыя чаканні заўсёды не спраўджваюцца. Таму без перабольшвання можна сказаць, што ўся гісторыя замежнай палітыкі Беларусі апошніх 30 гадоў – гэта гісторыя правалаў. Гісторыя няправільных ставак: не на таго чалавека і не на тую краіну. І я дакажу гэта ў сваёй праграме.