Еўрапейскія краіны ўсё часцей сутыкаюцца з беспілотнікамі, але пакуль не ўмеюць абараняцца ад іх танна і эфектыўна. Дрон коштам каля € 10 тысяч можа прымусіць NATO падняць знішчальнікі і выпусціць ракету коштам да € 1 млн. А калі замест некалькіх апаратаў прыляцяць сотні, як рэгулярна адбываецца ва Украіне, існая сістэма СПА можа аказацца занадта дарагой нават пры паспяховым перахопе. Еўрапейская рада міжнародных стасункаў (ECFR) апублікавала даклад «Аблом для дронаў: як абараніць Еўропу ад беспілотнікаў». Дакумент тлумачыць, чаму ідэя еўрапейскай «сцяны дронаў» пакуль далёкая ад рэальнасці, хто на ўсходнім флангу NATO ужо будуе ўласную абарону і чаму проста паставіць уздоўж мяжы больш радараў і зенітных комплексаў недастаткова.
Vajna
Дарагія ракеты супраць танных дронаў. Як Еўропа збіраецца закрыць усходні фланг