Naviny

Беларус у Грузіі расказаў пра напады мясцовых: думае, што суседзі паклалі вока на ягоны дом

Нападнікі ўваходзяць у двор дому беларуса ў Поці
Нападнікі ўваходзяць у двор дому беларуса ў Поці, Грузія. 16 жніўня 2026 года. Скрыншот: Bela Chiqovani / Facebook

У 2022 годзе беларус купіў дом у Поці і адразу адчуў цкаванне з боку суседзяў: кажа, кідалі камянямі ў дом і сабакаў, спускалі перад іхным домам сваіх сабакаў, сярод ночы выганялі пад дом кароваў. 16 жніўня ў двор уварваліся некалькі чалавек з сабакам, збілі гаспадароў. Нападнікаў адпусцілі пад заклад, сям’я атрымала новыя пагрозы.