Naviny

Целы альпіністаў з Беларусі і Літвы, імаверна, знайшлі ў Кыргызстане. Дастаць іх не дае надвор’е

Альпіністы, якія зніклі на піку Курумды ў Кыргызстане
Альпіністы, якія зніклі на піку Курумды ў Кыргызстане. Фота: kurumdy.by

Два альпіністы з Беларусі і адзін з Літвы, якія зніклі на піку Курумды ў Кыргызстане, імаверна, загінулі. На дне цясніны зафіксавалі наяўнасць трох целаў, але дастаць іх не могуць праз надвор’е і вялікую вышыню.