Са студзеня да траўня гэтага года ў Беларусі памерлі як мінімум дзевяць пацыентаў, якім падчас аперацый на сэрцы ўводзілі адзін і той жа індыйскі прэпарат – у ім пазней знайшлі рэшткі бактэрыяў. Міністэрства аховы здароўя пазней загадала выключыць з абароту партыю, аднак публічна пра звязаныя з гэтым смерці людзей не паведамляла. Пра гэта даведалася «Люстэрка» з дапамогай BELPOL.