Пагроза пазбавіць магчымасці служыць у Беларусі стаіць перад больш як дзесяццю каталіцкімі святарамі – Апарат упаўнаважанага ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў не працягнуў ім дазволу на рэлігійную дзейнасць. Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў звязку з гэтым звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі, але адказу пакуль няма. Пацікавіліся ў экспертаў, ці ёсць імавернасць, што просьбу задаволяць, і чым выкліканы такі жорсткі падыход.
Analityka
«Змаганне з вальнадумствам». Чаму Беларусь высылае святароў?