Naviny

Эксперыментальная вакцына ад раку паспяхова прайшла фінальную фазу выпрабаванняў. Акцыі Moderna ўзляцелі

Штаб-кватэра фармацэўтычнай кампаніі Moderna
Штаб-кватэра фармацэўтычнай кампаніі Moderna ў Кеймбрыджы, штат Масачусэтс, ЗША. 6 чэрвеня 2025 года. Фота: David L. Ryan / The Boston Globe via Getty Images

Эксперыментальная персаналізаваная вакцына супраць раку, якую распрацоўваюць Moderna і Merck, паспяхова прайшла трэцюю фазу клінічных выпрабаванняў на пацыентах з меланомаю – небяспечнаю формаю раку скуры. У спалучэнні з існай імунатэрапіяй яна лепш абараняла ад вяртання хваробы і з’яўлення метастазаў. Пасля абвяшчэння вынікаў акцыі Moderna падчас гандляванняў узляцелі прыкладна на 150 %, паведамляе Reuters.