Вышук, завочныя суды, арышт маёмасці, ператрусы ў сваякоў і пагрозы ім – улады Беларусі ўжываюць шмат спосабаў ціску на сваіх грамадзянаў, якія былі вымушаныя з’ехаць за мяжу або нават былі прымусова выдвараныя. Павел Севярынец і Леанід Судаленка кажуць «Белсату», што прычына простая: уладам хочацца прымусіць замаўчаць тых, хто кажа пра сітуацыю ў Беларусі.