Analityka

Наколькі Беларусь далёкая ад генацыду? Што паказвае міжнародная ацэнка

img
Затрыманне мужчыны супрацоўнікамі АМАПу і сілавікамі ў цывільным адзенні падчас пратэстаў у Беларусі. Фота: lookby.media

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Genocide Watch выпусціла новы даклад пра сітуацыю ў Беларусі. Краіна па-ранейшаму застаецца на шостай і восьмай стадыях распрацаванай арганізацыяй дзесяціступеневай мадэлі працэсаў, якія могуць прывесці да генацыду і масавага гвалту: палярызацыя і пераслед. Сярод прыкметаў апошняга складальнікі дакументу называюць сачэнне, затрыманні і катаванні праціўнікаў уладаў.