Naviny

«Яны ведаюць, што ў нас трэба працаваць». Намеснік кіраўніка МЗС выказаўся пра мігрантаў

Узбекскія рабочыя ў гаспадарцы «За Радзіму» ў Глыбоцкім раёне
Узбекскія рабочыя ў гаспадарцы «За Радзіму» ў Глыбоцкім раёне. Фота: БелТА

Намеснік міністра замежных справаў Ігар Сакрэта заявіў: Беларусь не прыцягвае вялікай колькасці мігрантаў, бо замежнікі ведаюць, што тут ім давядзецца працаваць. Адначасова ён патлумачыў, чаму беларускія памежнікі не абавязаныя абараняць краінаў ЕЗ ад нелегальнай міграцыі. Пра гэта дыпламат расказаў у інтэрв’ю нямецкаму выданню NachDenkSeiten.