Лукашэнку ў чарговы раз паказалі «беларускі аўтамат», які прэзентуюць з 2019 года. Хоць Беларусь мае поспехі ў некаторых напрамках вайсковай вытворчасці дзеля падтрымкі расейскай вайсковай машыны, дзяржаўныя медыі няспынна хваляцца сумнеўнымі праектамі. «Белсат» расказвае, дзе Беларусь «вынаходзіць ровар», а дзе сапраўды зарабляе на вайне.