Analityka

Не толькі Беларусь. За што звычайныя людзі становяцца палітвязнямі ў розных краінах

У Венесуэле ў 2026 годзе пачалі вызваляць палітзняволеных. Фота: Diko Betancourt / Anadolu via Getty Images
У Венесуэле ў 2026 годзе пачалі вызваляць палітзняволеных: пасля прыняцця закону аб амністыі з турмаў выйшлі сотні чалавек. На фота сваякі зняволеных праводзяць малітоўную акцыю каля турмы El Helicoide ў Каракасе ў чаканні вызвалення блізкіх. Пры гэтым у дзясятках іншых краінаў свету людзі па-ранейшаму застаюцца за кратамі з палітычных матываў. Каракас, Венесуэла, 20 лютага 2026 года. Фота: Diko Betancourt / Anadolu via Getty Images

На дзень 3 верасня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 889 чалавек. Аднак людзей адпраўляюць за краты з палітычных матываў у шмат якіх краінах свету. «Белсат» паглядзеў, за што ў іншых дзяржавах атрымліваюць рэальныя тэрміны не палітыкі, а звычайныя людзі – пенсіянеры, студэнты, прадаўцы, настаўнікі і карыстальнікі сацсетак.