Беларусам пачалі рассылаць паведамленні на выплату маёмасных падаткаў за 2025 год. Сёлета змяніліся правілы для супольнай уласнасці, колькасць аўтамабіляў з дзесяціразовым транспартным падаткам вырасла прыкладна ў шэсць разоў, а замест адміністрацыйнай адказнасці за нявыплату з’явіўся новы механізм – дадатковыя 15 % да сумы запазычанасці. Акрамя таго, падатковая рыхтуе новую версію асабістага кабінету, дзе беларусы змогуць убачыць, якія звесткі пра іхныя даходы атрымлівае дзяржава.