Маці падлетка з інваліднасцю паскардзілася ў сацсетках, што школа запатрабавала звестак пра тое, куды дзіцё падзелася пасля атрымання атэстату. Чыноўнікі кажуць, што яны вымушаныя збіраць інфармацыю пра далейшы лёс выпускнікоў для агульнай базы, але запэўніваюць: бацькі могуць адмовіцца даваць гэтыя звесткі.