Расейскі айцішнік жыў у Балгарыі, ахвяраў крыптавалюту Збройным сілам Украіны. Калі ён чарговы раз прыехаў на радзіму, яго затрымалі і абвінавацілі ў «фінансаванні тэрарызму». Як выявілася, буйная крыптабіржа Binance выдала расейскім сілавікам звесткі свайго кліента з парушэннем еўрапейскіх законаў. Гэта мае быць засцярогай і для беларусаў.