Беларускія ўлады прапануюць змяніць сістэму дапамогі для догляду за дзіцем да трох гадоў і прывязаць памер выплатаў да даходаў бацькоў. Эканаміст, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў эфіры «Белсату» назваў такую рэформу добрай ідэяй, аднак адзначыў, што адных грашовых стымулаў для развязання дэмаграфічнага крызісу недастаткова.