Vajna

NYT: На Захадзе чакаюць новай мабілізацыі ў Расеі і рыхтуюцца да вайны да 2027 года

Уладзімір Пуцін на вучэннях «Захад-2025»
Уладзімір Пуцін на вучэннях «Захад-2025» у Ніжагародскай вобласці, 16 верасня 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба Крамля

Заходнія чыноўнікі і аналітыкі не чакаюць хуткага заканчэння вайны Расеі супраць Украіны. Наадварот, яны лічаць, што ў бліжэйшыя месяцы баявыя дзеянні могуць стаць яшчэ больш разбуральнымі, а Уладзімір Пуцін пасля выбараў у Дзярждуму ў верасні можа наважыцца на новую мабілізацыю. Пра гэта піша The New York Times.