Naviny

З Менску запускаюць VIP-рэйсы ў Іран, дзе ідзе вайна

Самалёт McDonnell Douglas MD-87 іранскай авіякампаніі Atlas Air
Самалёт McDonnell Douglas MD-87 іранскай авіякампаніі Atlas Air у Нацыянальным аэрапорце Менск. Фота: MSQ.SPOTTER

У Нацыянальным аэрапорце Менск заўважылі незвычайны самалёт іранскай авіякампаніі Atlas Air. Перавознік плануе выконваць скразныя рэйсы паміж Менскам і Тэгеранам летаком McDonnell Douglas MD-87 з VIP-салонам усяго на 25 пасажыраў. Новы кірунак запускаюць на фоне працяглай вайны Ірану з ЗША.