У тую сонечную нядзельную раніцу 16 жніўня 2020-га на вакзале прыпаркавацца было немагчыма. На стаянкі ўезд забаронены, у двары таксама не праехаць. Праезд на праспект Незалежнасці перакрыты. Перыядычна пад'язджаюць аўтобусы з надпісам «Заказны». З іх выходзяць людзі. Іх трымаюць нейкі час на прылеглых да плошчы Незалежнасці вуліцах, а потым па камандзе вядуць на плошчу. Плошча за ноч прыкметна змянілася. Уздоўж галоўнага корпусу БДУ, Упраўлення Метрапалітэну і Менгарвыканкаму сталі вялізныя самазвалы з пяском. Такія ж самазвалы дапоўнілі пейзаж і з другога боку плошчы – каля Чырвонага касцёлу і часткі Дому ўраду. І толькі аўтазакі на плошчы Мяснікова гавораць пра тое, што тут будзе не грандыёзная рэканструкцыя, а нешта іншае.
Merkavanni
Той дзень, які даў нам крылы