Naviny

MALDZIS набыла гравюру старога Берасця, якое Расея знішчыла ў ХІХ дзеля будаўніцтва крэпасці

Каманда MALDZIS (Павел Мацукевіч, Таццяна Капітонава, Рыгор Астапеня) з гравюрай «Горад і замак Берасце Літоўскае», выдадзенай у 1696 годзе ў Нюрнбэргу
Каманда MALDZIS (Павел Мацукевіч, Таццяна Капітонава, Рыгор Астапеня) з гравюрай «Горад і замак Берасце Літоўскае», выдадзенай у 1696 годзе ў Нюрнбэргу. Жнівень 2026 года, Варшава, Польшча. Фота: Аляксандр Івулін.

Ініцыятыва, якая знаходзіць за мяжой і набывае нацыянальныя культурна-гістарычныя каштоўнасці для далейшай перадачы ў музеі Беларусі, набыла яшчэ адзін рэдкі прадмет. Гэта гравюра з выявай старога Берасця, якое ў XIX стагоддзі ўлады Расейскай імперыі цалкам знішчылі, каб збудаваць на тым месцы Берасцейскую крэпасць.