Фота тэнісісткі Арыны Сабаленкі на вокладцы часопісу Time выклікала гарачую дыскусію ў беларускім сегменце Facebook. Дакладней, халівар быў справакаваны допісам знанага блогера Аляксандра Кныровіча, які мяркуе, што гэтая спартоўка робіць дзеля будучыні Беларусі болей за тых, хто праклінае Лукашэнку і фатаграфуецца пад бел-чырвона-белым сцягам.