Naviny

МЗС Чэхіі ўнесла ва ўрад прапанову аб спрашчэнні выдачы візаў сваякам беларусаў

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі на сустрэчы з Пэтрам Мацынкам. Фота: Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice / Facebook
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі на сустрэчы з Пэтрам Мацынкам. Фота: Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice / Facebook

Міністр замежных справаў Чэхіі Пэтр Мацынка ўнёс ва ўрад краіны прапанову аб змяненні візавых правілаў для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі. Дэмакратычныя сілы Беларусі падзякавалі міністру за выкананне дадзеных ім абяцанняў.