Shuflyadka

Тысячы рублёў, дзясяткі аналізаў. Чаму вялікі check-up не заўсёды карысны

Пацыент праходзіць магнітна-рэзанансную тамаграфію
Пацыент праходзіць магнітна-рэзанансную тамаграфію (МРТ). Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: MART PRODUCTION / Pexels

Здаць дзясяткі аналізаў, праверыць унутраныя органы, гармоны, анкамаркеры і нават генетычную схільнасць да хваробаў – усё гэта прапануюць здаровым людзям беларускія медычныя цэнтры. «Белсат» паглядзеў, якія check-up можна прайсці і колькі яны каштуюць. Тым часам навукоўцы папярэджваюць: чым больш даследаванняў праходзіць чалавек без сімптомаў, тым вышэйшая імавернасць знайсці адхіленне, якое насамрэч яму нічым не пагражае.