Kamentar

Украіна гатовая абмяняць Кардаш. Дэмакратычныя сілы працуюць над тым, каб Менск выдаў узамен беларускіх палітвязняў?

Іна Кардаш разам з дырэктарам агенцтва «Інтерфакс-Україна» Аляксандрам Мартыненкам бярэ інтэрв'ю ў тагачаснага кіраўніка Офісу прэзідэнта Андрэя Ермака
Іна Кардаш разам з дырэктарам агенцтва «Інтерфакс-Україна» Аляксандрам Мартыненкам бярэ інтэрв'ю ў тагачаснага кіраўніка Офісу прэзідэнта Андрэя Ермака. Жнівень 2022 года, Кіеў, Украіна. Фота: старонка Кардаш у Facebook

Украіна не выключае, што шпіёнка КДБ Іна Кардаш можа быць абмененая ў тым на ліку на журналістаў, якіх трымае за кратамі Беларусь. Ці працуюць над тым, каб такім чынам вызваліць некаторых палітвязняў, дэмакратычныя сілы? І ці разглядае іх Кіеў як патэнцыйнага рэальнага партнёра для перамоваў? Гэта ў «Студыі з «Белсатам» абмеркавалі з намеснікам кіраўніцы АПК, лідарам НАУ Паўлам Латушкам.